Эпічны Сход Маладых Піратаў Еўропы. Ці Брусель: туды і назад

25/09/2014

Год назад некалькі агранізацый розных странаў Еўропы заснавалі арганізацыю “Маладыя Піраты Еўропы” , мэты якой - распаўсюджваць пірацкія ідэі: рэформа капірайту, вольны дасяг да інфармацыі і адукацыі, абарона правоў чалавека; і аб’яднанне пірацкай моладзі.

На працягу года не столькі атрымалася зладзіць вялікіх спраў, колькі атрымалася пазнаеміцца лепш і адчуць розныя бакі поглядаў маладых піратаў.

У гэтым годзе ўдалося зладзіць Эпічны Сход у Бруселі, дзе працуе зараз, абраная вясной членам Еўра Парламента, Юлія Рэда (Прэзідэнт арганізацыі ў прошлым годзе і гэтым).

19 верасня

Адбылася экскурсія у ЕўраПарламент. Афіцына - за кошт Парламенту і ўдалося зладзіць Сход і аплаціць квіткі ўдзельнікам. Але ж толькі жыхары Еўразвязу мелі такую магчымасць. Нарэшце, я дамовілася, как б таксама зайсці туды і паглядзець што ды як.

Будынак Парламенту нагадвае касмічны карабель. Стэрыльны. З нейкага боку - ідэяльны. Як будынкі вялікіх карпарацый - там свая экасістэма і свой нетворкінг. Каб усе так жылі!

Фейскантрол, праверка паспартоў і айдзі-шнікаў, а потым толькі гадзіна ў пакоі с прэзентацыяй. Працуе 20 камітэтаў па розным напрамкам, іх ўвесь расклад распісаны на 10 гадоў наперад.. і Юлія Рэда распавяла як працуецца ў Парламенце і што адна з першых тэм - рэформа капірайта. Неяк, чакала больш і падрабязней:)

Пасля абеду і адбываўся сам Сход ў адным з памяшканняў Парламенту. Удзел прымалі дэлегаты з 11 странаў: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Фінляндыя, Генманія, Ісландыя, Люксембург, Нарвегія, Швецыя, Францыя, Чэхія. Амаль з кожнай страны прысутнічалі ўдзельнікі і на сустрэчы.

Крыху пра тое што адбывалася:

  • Былі прыняты новыя члены: Аўстрыя і Чэхія.
  • Цяпер было галасаванне - спыніць дзейнасць арганізаціі “Маладых Піратаў” у Швецыі (з-за таго што не ўдалося на працягу года адкрыць банкаўскі рахунак) і распачаць дзейнасць арганізацыі зноў у Бельгіі.

Было прінята: 9 галасоў - за, 1 голас - супраць.

  • Потым па прышпілу пераназвалі пасаду “Скарбніка” ва “Уладара манетамі”

Было прынята: 8 - за, 1 - супраць, 1 - устрымаўся.

Далей, “а не - переназавем наадварот” - ужо было не смешна, але назва засталася.

  • “Старшыню” змяніць на “Прэзідэнта”, таму што, ціпа, прысціжней выглядае і ў ангельскай слова “старшыня” рознае ў мужчынскім і ў жаночым родзе, што не зручна.

Прынята: 9 - за, 1 - устрымаўся.

  • Галасавалі за тое, каб Праўленне магло фармальна змяняць Статут. Непразрыстае пытанне, дарэчы. Гэта значыла, што калі трэба змяняць Статут для рэгістрацыі, ці падпілаваць пад уступленне ў нейкую арганізацыю - гэта можа зрабіць Праўленне.

Прынята: 7- за, 1 - супраць, 2 - устрымаліся.

  • Тут жа паступіла прапанова - магчымасць змяняць Статут дэлегатамі - у любы час, калі спатрэбіцца. Змены - любога характару.

Прынята: 10 - за.

Прынята: 9 - за, 1 - устрымаўся.

.. Далей - паслухалі справаздачу аўдзітараў, якія правяраюць дзейнасць арганізацыі. І дзейнасць Праўлення за прошлы год (з прадстаўнікоў былі толькі Юлія Рэда і Лукас Марціні). 

Пераізбралі Праўленне і аўдзітараў.

Падрабязнасці можна паглядзець, і перакласці са справаздачы .

Прэзідэнт: Юлія Рэда (Германія). Секратар: Лукас Марціні (Германія). Уладар манет: Робрэхт Колсон (Бельгія). Праўленне: Святлана Ермаковіч (Беларусь), Бернхард Хайдэн (Аўстрыя), Арнальдур Сігурдарсон (Ісландыя), Саара Сіінтола (Фінляндыя). Аўдытары: Флорыян Цумкелер-Куаст (Германія) і Юліяна Окропірідзэ (Аўстрыя).

Нарэшце скончылі афіцыйную частку. Увечары працягнулі нэтворкінг ў Хакерспейсе, у неафіцыйнай атмасферы.

20 верасня 

Адзіная запланаваная актыўнасць была прапанавана Юліяй Рэдай і падтрымана астатнімі - паехалі на манумент атаму жалеза “Атоміуму”, каб пафоткаць яго. Прышпіл ідэі ў тым, што ў Бельгіі няма “свабоды панарамы” (таксама ў Францыі і ў Беларусі.. цікава даведацца - дзе яшчэ..?) Але ж, каб атрымаць сапраўдную асалоду, патрэбна было б і запампаваць фатаздымкі на ВікіМедыю, каб іх адтуль выдалілі.

Увогулле, падрабязнага плана не было, таму - кожны займаўся сваімі справамі. Я гутарыла з піратамі, каб знайсці агульныя кропкі для супрацы. Крыху пра тое, што ўдалося даведацца. Трэба дадаць, што ў кожнай стране з тых што ніжэй есць як палітычная Партыя Піратаў так і арганізація, ці суполка Маладых Піратаў :

  • Фіны рыхтуюцца да наступных выбараў, і жадаюць запрасіць да сябе ў дапамогу валанцёраў са скандынаўскіх странаў.
  • Ісландцы. 3 пірата абраныя ў іх Парламент, і некаторыя яшчэ займаюць дзяржаўныя пасады, таму яны спрабуюць хакнуць сістэму знутры.
  • Чэхі. Маладыя піраты асабліва не прагрэссіравалі с прошлага года. Нагадаю, что каля года назад - іх партыя Піратаў прымала ўдзел ў выбарах ў свой Парламент.
  • Немцы. У Пірацкай Партыі даволі шмат удзельнікаў (каля 30 тыс). А ў агранізацыі Маладых Нямецкіх Піратаў няма агульнага разумення паміж філіяламі ў розных нямецкіх гарадах (яны маюць асобныя справы ад агульнай арганізацыы).
  • Францыя. Увогулле ў Пірацкай Партыі адбываецца спрэчка па розным інфраструктурным момантам. Знешне - калі-некалі ладзяць крыптавечарыны, але пакуль для сваіх.
  • Швецыя. Пірацкая Партыя толькі скончыла прымаць удзел у выбарах. Усе сілы былі кінуты на падрыхтоўку.

У выніку: Пірацкі Цэнтр Беларусі як праект Фаланстэра не адстае ад іншых стран і прагрэсіруе: ладзіць розныя мерапрыемствы - крыптавечарыны, вікі-дні, день Адкрытых Дадзеных , адкрыцце філіяла Творчых Суполак . Іншыя пакуль шмат ўвагі звяртаюць на ўдзел ў выбарах.

А Менск, мне асабіста, больш падабаецца за Брусель. Таму, запрасіла маладых піратаў ў казачную краіну Беларусь і запрашаю вас у пірацкую каманду, у Фаланстэр :)

 

П.С. Фота нечакана знойдзенага сквота з БайкКітчэнам ў дзень без аўто. Дарэчы, горад сапраўды перасеў на ровары :)

П.П.С. Аўтар фотаздымкаў Ермаковіч Святлана , распаўсюджваюцца пад ліцэнзіяй СС BY-SA .

*Звычайна па-беларуску не пішу, таму, калі заўважыце памылкі, кажыце, выпраўлю.

Колонки

Karen Eliot

Інфармацыйная правытнасць - гэта права індывіда на недатыкальнасць і свабоду асабістага жыцця . А ці прыватнасць з’яўляецца каштоўнасцю?

Алексей Карамазов

Молодой белорусский писатель Андрей Диченко маркирует свои книги лицензией Creative Commons. О том, почему копирайт устарел и что придет ему на смену.