Каштоўнасць інфармацыйнай прыватнасці

31/01/2016
Сёння інфармацыйная правытнасць - гэта размытае вызначэнне права індывіда на асабістае жыццё-быццё, на недатыкальнасць і свабоду гэтага жыцця.
Важнае паняцце “персанальных дадзеных” тасама ўваходзіць у прыватнасць. Такімі дадзенымі з’яўляюца ўсе тыя, якія могуць адназначна ідэнтыфікаваць чалавека.
А ці прыватнасць з’яўляецца каштоўнасцю? Не заўсёды і не для ўсіх.
І ўзнікае пытанне - ці павінна прыватнасць быць каштоўнасцю?
Калі разглядаць прыватнасць па аналогіі з маёмасцю, як магчымасць распараджацца сваёй інфармацыяй - гэта даволі лагічна. Так жа як чалавеку ўтульна мець прастору для жыцця, дзейнасці і думак, так жа ўтульна кантраляваць інфармацыю, якая ідэнтыфікуе чалавека, такім чынам, каб не быць занадта залежным ад другіх людзей і дзяржаўных устаноў. 
Адразу ўзгадаліся 2 фільмы пра парушэнне прыватнасці. Антыўтопіі.
Гаттака. Горад, і краіна, дзе чалавек мадэлюецца з нараджэння і адназначна ідэнтыфікуецца сваім адбіткам пальца, клеткамі скуры, ці валаском. І па поўнай інфармацыі, якая захоўваецца пра кожнага - можна нават не прадказаць, а смадэляваць паводзіны чалавека. Некуды збегчы. Усе пад кантролем.
О, дзіўны новы свет! са сваім лозунгам “Супольнасць. Ідэнтычнасць. Cтабільнасць” сварае свет, падзелены на касты, дзе кожны выконвае сваю функцыю. Але гэта мір ілюзіі счасця, таму што чалавек з прамытымі мазгамі рады быць у той ролі якую яму далі - ці то кіраўнік, ці то прыслуга. Тут мала, што засталося ад “чалавечага”. Гэта механізаваны свет. Бунтары тут тыя, хто асмельваюцца заставацца сам насам ці падумаць.
 
Абраўшы напрамак “чалавечага” і “жывога” свету, разважаю, як данесці гэтую каштоўнасць.
Разглядаю праблему фарміравання каштоўнасці інфармацыйнай прыватнасці з боку грамадскіх супольнасцей, бо на сёння бачу патэнцыял менавіта ў грамадскіх супольнасцях і групах актывістаў, якія сваёй актыўнасцю ў той, ці іншай сферы паказваюць дзяржаўным ворганам прыклады і накірункі дзеянняў.
Мы знаходзімся на этапе фармулёўкі, ці выяўлення праблемы. Ёсць асобныя супольнасці, напрыклад, піраты, для якіх праблема праў прыватнасці інфармацыі “стала відавочнай”, і гэтыя супольнасці сфармулявалі для сабе праблему і ўжо на этапе пошуку рашэння. Але ў грамадстве яшчэ не назбіралася крытычная маса людзей, якія разумеюць важнасць і сутнасць пытання.
Праблема каштоўнасці інфармацыйнай прыватнасці заключаецца ў
  • фарміраванні гэтай каштоўнасці, 
  • фармулёўкі простых і дакладных вызначэнняў: прыватнасці, права на прыватнасць,
  • магчымай рыгулёўкі і аховы гэтага права, 
  • данясенні гэтай інфармацыі да людей, 
  • стварэння новага стэрэатыпу паводзінаў. 

Фарміраванне каштоўнасцей бачу не толькі з боку права на прыватнасць, але і ў дачыненні да розных “лічбавых правоў”, якія набылі карыстальнікі Сетіва з яе з’яўленнем, якія ніяк не сфармуляваны і не вызначаны на сёння.

Без фарміравання каштоўнасці будзе адбывацца яе навязванне і не разуменне, што не прывядзе да прытрымлівання нават створанага закону па ахове права на прыватнасць.

Наступнымі крокамі ў ідэяле могуць быць: пошук рашэнняў, абмеркаванне з прадстаўнікамі грамадскай супольнасці, лабіраванне, прыняцце рашэння, выкананне і потым перманентны маніторынг.

Бачу, што толькі пры слажанай, супольнай і празрыстай працы грамадскага сектара можна будзе задзейнічаць патэнцыял грамадства ў прыняцці рашэнняў значна большы, чым калі гэты цыкл будуць выконваць дзяржаўныя ворганы, ці невялічкія суполкі актывістаў.

Колонки

Karen Eliot

Інфармацыйная правытнасць - гэта права індывіда на недатыкальнасць і свабоду асабістага жыцця . А ці прыватнасць з’яўляецца каштоўнасцю?

Алексей Карамазов

Молодой белорусский писатель Андрей Диченко маркирует свои книги лицензией Creative Commons. О том, почему копирайт устарел и что придет ему на смену.