Пірацкі Цэнтр далучаецца да кампаніі ANTIPRISM

04/07/2013

Пераклад маніфеста кампаніі AntiPRISM на афицыйным сайце .

Мы ўзрушаныя навіной аб небывалым назіранні за карыстальнікамі інтэрнэту па ўсім свеце з дапамогаю PRISM (праграма назірання) і іншых падобных праграм. Такія магчымасці для назірання, як гэтыя, асабліва калі яны ажыццяўляюцца без кантролю грамадзян, сур’ёзна паграджаюць правам чалавека на свабоду слова і прыватнасці, а таксама асновам нашай дэмакратыі.

Мы ўхваляем інфарматара Эдварда Сноўдэна за яго ўчынак. Калі ўрад сапраўды створаны народам і існуе для народа, не можа быць злачынствам страта інфармацыі аб ходзе і ступенях дзеянняў урада, заяўленых як накіраваныя на абарону грамадства. Прадстаўнік ураду ва ўмовах дэмакратыі абапіраецца на згоду свайго народа. Аднак такая згода не можа існаваць, калі грамадзяне недастаткова інфармаваныя.

Мы з трывогай адзначаем, што ЗША дэманструе абсалютную непавагу да правоў еўрапейскіх грамадзян і, больш агульна, усіх, хто выкарыстоўвае амерыканскія паслугі сувязі і інфраструктуры. Мы таксама адзначаем негатыўны ўплыў на іх саюзнікаў, на суверэнітэт пацярпелых краін і на канкурэнтаздольнасць іх бізнэсу.

Еўропа павінна адрэагаваць на гэтыя выкрыцці з належнай рашучасцю. У святле гэтай сітуацыі важна, каб Еўрапейскі Саюз, замест таго каб стаць саўдзельнікам злоўжывання ўладай, якое вельмі дорага каштуе грамадству, станавіўся сусветным маяком для цыфравых правоў і абароны прыватнага жыцця, для празрыстага ўрада і аховы інфарматараў.

Мы патрабуем:

1. Прытулку і абароны інфарматараў

Урад ЗША, на прыкладзе Брэдлі Мэнінга і іншых, прадэманстраваў, што яго абыходжанне з інфарматарамі з’яўляецца падставай да сур’езнай заклапочанасці. Грамадская маркіроўка Эдварда Сноўдэна як “здрадніка” рознымі афіцыйнымі асобамі і медыя ЗША стварыла такое становішча, якое не можа даць яму ўпэўненасці ў тым, што судовы працэс над ім будзе справядлівы. Яго вера ў празрыстаць ураду можа стаць прычынай пераследу, і, несумненна,  ён рызыкуе сутыкнуцца з бесчалавечным або зневажальным годнасць абыходжаннем альбо пакараннем, уключаючы смяротнае.

Мы заклікаем усе ўрады Еўропы з сімпатыяй ставіцца да любых зваротаў забяспечыць  палітычны прытулак альбо даць дадатковую (субсідыярную) ахову Эдварду Сноўдэну і іншым інфарматарам, і хутка рэагаваць на любыя іх падобныя прашэнні.

2. Выкрыцця фактаў

Непрымальна, што сакрэтныя магчымасці і практыкі мінуюць дэмакратычны працэс і прадухіляюць крытычнае і рацыянальнае ўзаемадзеянне, неабходнае ў дэмакратычным грамадстве, каб вызначыць належныя і недарэчныя накірункі дзеяння.

Мы заклікаем Еўрапейскі парламент, згодна артыкулу 185 яго правілаў дзяення, сфармаваць следчы камітэт. Факты, якія трэба высвятліць і апублікаваць:

  • Што з’яўляецца праўдай аб магутнасцях PRISM?
  • Якія каналы і крыніцы дадзеных гэта сістэма выкарыстоўвала?
  • Якія адміністратыўная органы ЕС, і, якія дзяржавы удзельніцы ведалі пра PRISM або мелі да яго доступ ды падобных праграм або дадзеных ад іх?
  • Якія з пазначаных дакументаў (Усеагульная Дэкларацыя Правоў чалавека, Дырэктыва Аховы Дадзеных, Дырэктыва аб Прыватнасці і Электронных Камунікацыях), альбо любыя іншыя законы ЕС былі парушаны?

Мы пашыраем гэты заклік да усіх нацыянальных парламентаў - даследваць, якія нацыянальныя канстытуцыі, законы аб ахове дадзеных, шпіёнства былі парушаны. 

3. Моцнай Еўрапейскай Аховы Дадзеных

Агульнае Рэгуляванне Аховы Дадзеных, якое зараз на разглядзе, павінна быць узмоцнена, каб гарантаваць шырокую і маючую сур’ёзныя наступствы ахову асабістых і камерцыйных дадзеных. Высілкам лабістаў, якія выступаюць супраць, павінна быць аказана процідзеянне.

У прыватнасці, дадзеныя еўрапейскіх грамадзян не мусяць быць наўмысна перададзены выведвальным службам Злучаных Штатаў. Артыкул 42 з першага злітага праекта плана, які адрасаваны на знешнія дзеянні трэціх краінаў, такія як Патрычны Акт ЗША (Patriot Act), Амерыканскі Акт Выведвальна Нагляду (Foreign Intelligence Surveillance Act) і накладанне бар’ераў для замежных заканадаўчых уладаў даступацца да Еўрапейскіх дадзеных павінен быць паўторна ўведзены. Метададзеныя і псеўданімны павінны быць таксама абароненыя.

Згодна Міжнародным Прынцыпам Бяспечнай Гавані, кампаніі ЗША павінны інфармаваць карыстальнікаў, калі яны перадаюць дадзеныя трэцім асобам. Здаецца, што кампаніі, якія ўдзельнічалі ў праграме PRISM, парушылі гэтыя ўмовы. У адказ, ЕС павінен ануляваць пагадненне аб гэтых Прынцыпах (Commission Decision 2000/520/EC), каб закранутыя кампаніі падвергліся Еўрапескім судам і неадкладна прыпынілі гэтыя практыкі. Бяспечная Гавань павінна быць перагледжана з больш эфектыўнай аховай і базавымі механізмамі ў гэтым месцы, або замененая новымі міжнароднымі пагадненнямі па ахове дадзеных, для прыкладу, базуючыся на Агульным Рэгуляванні Аховы Дадзеных.

4. Міжнароднага пагаднення аб свабодным Інтэрнеце

Каб гарантаваць, што Інтэрнэт застаецца месцам магчымасцяў і дамэкратычных сілаў больш, чым працяг звычайнага іструмента для кантролю і скарачэння дэмакратыі і асабістых свабодаў. ЕС варта ўзначаліць міжнароднае Пагадненне аб Свабодным Інтэрнеце. Такое пагадненне павінна добра ахоўваць канфедэнцыйнасць камунікацыяў, свабоду выяўлення і дасягу да інфармацыі (спецыяльна з прыналежнасцю да Інтэрнета), а таксама сеткавы нейтралітэт.

5. Фонду праграмнага забеспячэння з функцыямі прыватнасці

У дадатак да лініі аховы прыватнасці, спажывец павінен мець наладку для выкарыстання праграмнага забеспачэння і паслугі, якія добра ахоўваюць іх прыватнасць. Такое забеспячэнне можа прапаноўваць ананімнасць, добрае скразное шыфраванне, архітэктуру карыстальнік-карыстальнік (p2p), магчмасць размеркаванага або самастойнага захавання дадзеных карыстальніка, адкрыты для аналіза карыстальніка праграмнага забеспячэння код і функцыі аховы прыватнасці.

Мы вітаем факт, што сённяшні план для праекту праграмы Гарызонт 2020 уключае мэту “забяспечыць прыватнасць і ахову Інтэрнета”. Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз гарантаваць, што больш значны адсотак сродкаў на даследванні будзе патрачаны на развіццё праграмнага забеспячэння і выбару паслуг у гэтым накірунку, чым патрачаны на праекты з супрацлеглымі мэтамі. Напрыклад, даследваніі тэхналогіяў па нагляду і выцягванню дадзеных, а таксама праекты, яўныя мэты якіх ёсць бязладныя і без сумневу накіраваная на нагляд, павінны быць адмененыя цалкам. 

6. Да прадухілення еўрапейскіх PRISM

Мы прапаноўваем заканадаўчыя меры па ўзмацненню абароны супраць падобных падманаў у Еўропе.

Прамыя праграмы па выцягванню інфармацыі ад агенстваў ураду, якія знаходзяцца ў асновах каналаў сувязі Інтэрнета, такія як, паводле звестак, устаноўленыя NSA (Агенства Нацыянальнай Бяспекі) як частка праграммы BLARNEY (паралельная праграма, збірае метададзеныя на прапускных пунктах уздоўж Інтернета), павінны быць відавочна абвешчаныя па-за законам. Такія праграмы дазваляюць захоўваць і аналізаваць дадзеныя ўсіх інтэрнет камунікацый, у абыход усяго іншага кантролю і працэдур, наносячы шкоду канфідэнцыйным дадзеным і прыватнасці кажнага. Парушэнне цэласнасці сеткавай інфраструктуры гэтым непрымальным чынам падрывае давер да ўсяго Інтэрнэта і пагражае ўсім яго перавагам.

Мы таксама паўтараем наш заклік да адмены Дырэктывы Захоўвання Дадзеных. Чэшскія і румыскія кансцітуцыйныя суды зрабілі відавачныя высновы, што шырокае і не маючае падазрэнняў захоўванне дадзеных з’яўляецца істотным парушэннем асноўных правоў чалавека. Ствараючы хаатычную калекцыю вялікіх аб’ёмаў дадзеных без падцверджання суда, праграмы захоўвання дадзеных дазваляюць выканаўчым уладам працягваць падман з дапамогай платформаў як PRISM, пагражаючы падзяленню ўлады на выканаўчую і судовую, што з’яўляецца асновай нашай дэмакратыі.

Колонки

Karen Eliot

Інфармацыйная правытнасць - гэта права індывіда на недатыкальнасць і свабоду асабістага жыцця . А ці прыватнасць з’яўляецца каштоўнасцю?

Алексей Карамазов

Молодой белорусский писатель Андрей Диченко маркирует свои книги лицензией Creative Commons. О том, почему копирайт устарел и что придет ему на смену.