The Pirate Bay: 10 год на хвалі

06/08/2013

10 жніўня піраты адзначаюць дзесяцігоддзе самага вялікага торэнт-трэкера ў свеце. Рэдакцыя pirates.by віншуе каманду Пірацкай Бухты .

Вечарына, прысвечаная дню нараджэння, адбудзецца 10 жніўня ў Стакгольме (Швеція). На дадзены момант намер пра ўдзел у ёй выказала 15 000 чалавек. Дэлегацыя Пірацкага цэнтру таксама далучыцца да святкавання.

Акрамя таго, у 2008 годзе былі распачаты здымкі дакументальнага фільма пра Петэра Сундэ, Готфрыда Свартхольмэ і Фрэдрыке Нее. Прэм’ера адбылася 8 лютага 2013 года. Актывісты Пірацкага цэнтра падрыхтавалі пераклад субтытраў фільма на беларускую мову амаль адразу пасля выхада фільма ў свет.

Запрашаем да прагляду!

Спампаваць фільм можна на by.rutracker.org

Гісторыя стварэння і развіцця The Pirate Bay (далей - TPB) няпростая і за гэты час зведала мноства ўзлётаў і падзенняў. Распачаўшы сваю дзейнасць у 2003 годзе рэсурс даволі хутка набраў папулярнасць сярод карыстальнікаў, якія цягнуцца да ведаў.

Актыўны распаўсюд інфармацыі ў розных фарматах (тэкст, відэа, аудыё) прыцягнуў увагу і шматлікіх праваўладальнікаў. Пазовы пасыпаліся на TPB з 2006 года. Штораз рэсурс узнаўляў сваю дзейнасць даволі хутка. На пачатку 2009 года распачаўся судовы працэс над стваральнікамі файлаабменніка. Праз некалькі месяцаў быў вынесены прысуд. Але і на гэты раз TPB не быў зламаны і працягвае сваю дзейнасць па бескаштоўнаму абмену інфармацыяй паміж карыстальнікамі.

Колонки

Karen Eliot

Інфармацыйная правытнасць - гэта права індывіда на недатыкальнасць і свабоду асабістага жыцця . А ці прыватнасць з’яўляецца каштоўнасцю?

Алексей Карамазов

Молодой белорусский писатель Андрей Диченко маркирует свои книги лицензией Creative Commons. О том, почему копирайт устарел и что придет ему на смену.