Уключэнне палажэнняў аб публічных ліцэнзіях у Пагадненне TRIPS

09/12/2013

Пірацкі Інтэрнацыянал (ПІ) ужо атрымаў статус назіральніка ў сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) . І першай сваёй прапановай напісаў ліст да СГА, асноўная ідэя якога - уключэнне палажэнняў аб публічных ліцэнзіях у Пагадненне TRIPS . Кожнай краіне-члену ПІ прапаноўваецца перакласці ліст на сваю мову.

Паважаныя члены сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА),

Мы заклікаем вас далучыць палажэнні аб абавязковым уключэнні грамадскіх ліцэнзій у Пагадненне TRIPS.

Сёння яшчэ больш аўтарскіх работ, абароненых капірайтам, вырабляюцца ў гадзіну, чым на працягу ўсяго 19-га стагоддзя. Кожны ліст, твіт, ютуб-відэа і каментар у блогу абароненыя аўтарскім правам па змоўчанні, калі не ліцэнзаваныя іншым чынам. Выхадам з гэтага становішча з'яўляецца прававое паняцце грамадскіх ліцэнзій. Публікацыі, якія выпускаюцца пад такімі ліцэнзіямі, можна вызначыць як агульны інтэлектуальны набытак. Яны забяспечваюць агульную аснову для Публікацый Адкрытага Доступа (ПАД, Open Access) і Адкрытых Адукацыйных Рэсурсаў (ААР).

Пагадненне TRIPS у цяперашні час уключае ў сябе палажэнні аб абмежаваннях і выключэннях з аўтарскага права (артыкул 13). Але няма абавязковых палажэнняў, якія павінны быць уключаны ў нацыянальныя заканадаўства, што дазволілі б стваральнікам кантэнту вольна выбіраць ліцэнзію для сваіх твораў, у тым ліку, добраахвотна адмаўляцца ад некаторых ці, нават, ад усіх сваіх правоў.

Сітуацыя такая, што з юрыдычнай кропкі гледжання публічныя ліцэнзіі знаходзяцца ў канфлікце з шэрагам пунктаў капірайт-заканадаўства, калі стваральнікам кантэнту немагчыма добраахвотна адмовіцца ад сваіх правоў. У выніку, краіны, у якіх даследаванні фінансуюцца грамадствам, не публікуюць іх ў часопісах з адкрытым доступам (Open Access) і гэтым ствараюць бар'ер выкарыстання навукова-даследчых матэрыялаў навукоўцамі і прыватным сектарам у іншых краінах. Увядзенне палажэнняў аб абавязковым уключэнні публічных ліцэнзій можа зняць гэтыя бар'еры і спрыяць пашырэнню гандлю ў інфармацыйным сектары розных краін-членаў СГА.

Пірацкі Інтэрнацыянал(ПІ) з'яўляецца міжнароднай недзяржаўнай некамерцыйнай арганізацыяй са штаб-кватэрай у Брусэлі (Бельгія). Сфармаваны ў 2010 годзе, ён служыць у якасці сусветнай арганізацыі для пірацкіх партыяў, у цяперашні час прадстаўляе членаў з 43 краін. Пірацкія партыі - гэта палітычнае ўвасабленне руху за свабоду выражэння, накіраванае на дасягненне сваіх мэтаў з дапамогай існуючай палітычнай сістэмы, болей чым праз актывізм.

ПІ выступае на міжнародным узроўні для прасоўвання мэтаў, якія падзяляюць яе члены, напрыклад, абарона правоў чалавека і асноўных свабодаў у лічбавую эпоху, рэформа спажывецкіх і аўтарскіх правоў і сумежных праблем капірайта, падтрымка прыватнасці інфармацыі, празрыстасць і свабода доступу да інфармацыі.

Назва "Пірат", сама па сабе, з'яўляецца зваротам, які быў дадзены карыстальнікам Інтэрнэту прадстаўнікамі музычнай і кінаіндустрыі і не датычыцца любой незаконнай дзейнасці.

 

Колонки

Karen Eliot

Інфармацыйная правытнасць - гэта права індывіда на недатыкальнасць і свабоду асабістага жыцця . А ці прыватнасць з’яўляецца каштоўнасцю?

Алексей Карамазов

Молодой белорусский писатель Андрей Диченко маркирует свои книги лицензией Creative Commons. О том, почему копирайт устарел и что придет ему на смену.