Пілотныя прапановы па рэформе аўтарскага права ў Беларусі

30/10/2014
Філіял "Творчыя суполкі" і прыхільнікі рэформы аўтарскага права сцісла сфармулявалі прапановы зменаў у існуючы закон ”Аб аўтарскім праве і сумежных правах”.

Пад час дыскуссіі на кангрэссе ў Нацыянальнай бібліятэке ў секціі "Нарматыўна прававое забяспечанне бібліятэчнай дзейнасці" Міхаіл Волчак і Дзіяна Іванова закранулі пытанне аўтарскіх правоў, праблемы адчыненасці ведаў і ролі бібліятэкі сёння.

Паступіла прапанова падагульніць пералічаныя ідэі па змене закона "Аб аўтарскім праве і сумежных правах", сфармуляваць пісьмова, і адаслаць ў Міністэрства культуры разам са справаздачай кангрэса.

Разнастайныя інтэрнэт пляцоўкі былі выкарыстаны для калектыўнага прыняцця рашэння ( loomio.org, gdocs, vk.com, talaka.by, mail-лісты), і прадстаўнікі розных ініцыятыў прынялі ўдзел: Cinema Perpetum Mobile, OpenData.by, беларускія Вікіпедыі, Хакеспэйс і іншыя.

Тут можна прагледзіць дакумент, які атрымаўся ў выніку.

На гэтым не скончваецца абмеркаванне ідэй, і кожны можа дадаць свае меркаванні ў люмія.

Колонки

Karen Eliot

Інфармацыйная правытнасць - гэта права індывіда на недатыкальнасць і свабоду асабістага жыцця . А ці прыватнасць з’яўляецца каштоўнасцю?

Алексей Карамазов

Молодой белорусский писатель Андрей Диченко маркирует свои книги лицензией Creative Commons. О том, почему копирайт устарел и что придет ему на смену.