Урад Вялікабрытаніі праінспектуе няўдачу Google у зніжэнні рэйтынгаў "Пірацкіх" сайтаў

13/11/2012

Пасля ўсталявання ціску з боку міжнародных праваўладальнікаў, у жніўні Google нарэшце саступіў і заявіў, што пачне рабіць пошук "пірацкіх" сайтаў больш складаным для іх карыстальнікаў. Але прайшло тры месяцы, і нягледзячы на штотыднёвае выдаленне мільёнаў спасылак са зместам, якое нібыта парушае заканадаўства, змесціва індустрыі ўсё яшчэ незадавальняючае. Ва ўмовах відавочнай няздольнасці Google схаваць інтэрнэт-пірацтва ад сваіх карыстальнікаў, пашуковая сістэма стаіць перад тварам прывіда закона, які прымушае яго рабіць гэта.

У апошнія гады забаўляльныя кампаніі ўсё больш ціснулі на пашуковыя сістэмы, якія злучаюцца з сайтамі, што палягчаюць парушэнне аўтарскага права. У жніўні гэта лоббі, здаецца, пачало прыносіць плён.

Google абвясціў, што варта пачаць прымаць да ўвагі колькасць паведамленняў аб парушальніках DMCA (Акта Аховы Аўтарскага Права ў Лічбавую Эпоху), якія ён атрымлівае супраць даменаў, калі вызначае, як высока размясціць іх у выніках пошуку.

"Сайты з вялікай колькасцю апавяшчэнняў выдалення могуць апынуцца ніжэй у нашых выніках" , - тлумачыць Аміт Сінгэл з Google.

На працягу тыдня першыя прыкметы новай палітыкі, здавалася, апынуліся бачнымі. Тэсты, выкананыя TorrentFreak, папулярнага фільма "Дыктатар" далі вынікі, якія не ўключалі больш такія сайты як The Pirate Bay, KickassTorrents і isoHunt. (карцінкі перад і пасля).

Але зараз, праз тры месяцы, забаўляльныя кампаніі ўсё яшчэ незадаволеныя. Згодна "Гардыян", вялікабрытанскі ўрад праверыць абяцанне Google адкінуць уніз у сваім рэйтынгаванні недазволеныя медыясайты пасля таго, як ён быў абвінавачаны ва ўсё яшчэ недастатковым выканананні.

Урад зноў можа быць уцягнутым у гэту справу, што будзе непажаданай навіной. Летась ён выдаў асабістае папярэджанне Google, што адмова падначаліцца можа прывесці да заканапраекта, які прымусіць пашуковую сістэму да дзеяння.

Каб праглядзець, як на самой справе Google працуе цяпер, мы зноў правялі нашы тэсты на фільме "Дыктатар", шукаючы "Дыктатар спампаваць", як мы гэта рабілі раней. Як можна бачыць са здымка экрана ніжэй, усе торэнт-сайты, якія раней зніклі, цяпер вярнуліся, уключаючы isoHunt, The Pirate Bay і KickassTorrents.

Змяніце запыт на "Дыктатар торэнт", і кожная асобная спасылка на першай старонцы вынікаў звязвае са старонакамі торэнт-сайтаў, індэксуючы недазволеныя копіі. Сітуацыя, як і тры месяцы таму, здаецца цалкам нязменнай.

Вядома, фільмы - гэта толькі частка ўраўнення, і здаецца, што калі справа даходзіць да мэйнстрымавых праваўладальнікаў, то, напрыклад, музыка - гэта кантэнт больш верагодны, каб трапіць пад Google знішчэнне. Адзін з найбольш верагодных даменаў у гэтым дачыненні - FilesTube - пашуковая сістэма файласховішча, якая не размяшчае свайго ўласнага кантэнту.

Каб праглядзець эфект на FilesTube, мы зрабілі запыт на двух зараз самых папулярных артыстаў у ЗША паводле LastFM – Radiohead і Kanye West.

З першых дзесяці вынікаў на "спампаваць Radiohead" толькі два былі відавочна парушаючымі. Першы быў ад BeeMP3, адзінаццаты сайт для Google, на які найбольш скардзяцца. Другі спасылаўся на MP3Lemon - зараз 273-ці сайт, на які найбольш скардзяцца.

Першыя 10 вынікаў на Kanye West прадаставілі 3 відавочна парушаючыя спасылкі, уключаючы адну з MP3Skull прама на самым версе. На цяперашні час MP3Skull з'яўляецца 23-цім даменам, на які найбольш скардзяцца, калі справа даходзіць да Закона аб аўтарскім праве (DMCA), адпраўленага ў Google. Вынік ад KickassTorrents (7-ае месца для DMCA з Google) размешчаны на 2 пазіцыі вышэй афіцыйнага сайта спампоўкі iTunes.

Тым не меньш, у абодвух выпадках, калі пошук пераключаецца на “Radiohead mp3″ і “Kanye West mp3″, уся першая старонка вынікаў (акрамя двух для Radiohead) выглядае парушаючай.

Але, не гледзячы на гэтыя вынікі, ці можа Google трымаць свае словы? Калі гаворка ідзе пра пошук музыкі (прынамсі, калі не ўключаць словы "торэнт" і “mp3″), ён можа. Дамены, на якія найбольш скардзяцца, здаецца, з'яўляюцца ў першых некалькіх выніках радзей, чым іншыя паніжаныя профілі.

Калі гэта на самой справе вынік зменаў Google, то гэтыя малавядомыя сайты будуць вельмі ўдзячнымі за падтрымку. Гэта таксама паказвае, што паніжэнне пэўных сайтаў эфектыўна раскручвае іншыя, зрушваючы пірацтва вакол і робячы мала для спынення гэтых парушэнняў.

Са свайго боку, Google настойвае на тым, што ён робіць усё магчымае, каб пасунуць сайты з вялікай колькасцю апавяшчэнняў выдалення ўніз рэйтынга. BPI (British Recorded Music Industry - рэд.) - галоўны адпраўнік парушэнняў DMCA Google, па-ранейшаму незадаволены.

"Google казаў, што спыніць размяшчэнне найгоршых пірацкіх сайтаў на верхніх выніках пошуку. Адкрытая справаздача Google паказвае, што яны добра ведаюць, якія дамены найбольш парушаючыя" , - заявіў Джэфф Тэйлар, кіраўнік BPI.

"Ужо тры месяцы, як шырока ўхвалены алгарытм змяніўся, але многія з тых нелегальных сайтаў ўсё яшчэ дамінуюць у пашуковых выніках пры спампоўцы музыкі. Мы вядзем перамовы з Google, каб паспрабаваць высветліць, чаму гэта так" .

У той жа час было б цікава даведацца, ці адпавядае колькасць часу і грошай, якая інвестуецца лэйбламі на знішчэнне кантэнту, іх намаганням па паляпшэнню свайго ўласнага прасоўвання. Калі так званыя "пірацкія сайты" могуць дабірацца да вяршіны рэйтынгаў са сваімі параўнальна абмежаванымі рэсурсамі, чаму гіганты музычнай індустрыі не могуць зрабіць тое ж самае без дапамогі Google?

Арыгінал артыкула

Колонки

Karen Eliot

Інфармацыйная правытнасць - гэта права індывіда на недатыкальнасць і свабоду асабістага жыцця . А ці прыватнасць з’яўляецца каштоўнасцю?

Алексей Карамазов

Молодой белорусский писатель Андрей Диченко маркирует свои книги лицензией Creative Commons. О том, почему копирайт устарел и что придет ему на смену.